"Жывая класіка”: заслужаны фінал
04.07.2024Вучаніца пятага класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г.Дзяржынска” Марыя Сарган стала пераможцай паўфіналу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Перад прафесійным журы Марыя на высокім выканальніцкім узроўні прадставіла твор Алены Васілевіч “Мая ідылія”. Падрыхтавала вучаніцу да паспяховага выступлення настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Алегаўна Аляшэвіч.
Выказваем словы падзякі Марыі, яе сям’і, Алене Алегаўне за грунтоўную працу, жадаем новых поспехаў!