З “Вясёлкай” крочым па жыцці
29.03.2024Важнасць сямейнага чытання нельга пераацаніць, бо менавіта яно спрыяе гарманічнаму развіццю асобы дзіцяці, якаснаму выхаванню.
У Дзяржынскім раёне вучні пачатковых класаў разам са сваімі бацькамі, бабулямі і дзядулямі, брацікамі і сястрычкамі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе сямейнага чытання «З “Вясёлкай” крочым па жыцці».
На свята запрошаны ганаровыя госці – Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі, старшыня рэдакцыйнай калегіі часопіса для дзяцей “Вясёлка”, Ірына Ігараўна Ходзіна, намеснік галоўнага рэдактара.
Усе жадаючыя змаглі атрымаць аўтограф і сфатаграфавацца з любімым пісьменнікам. Пераможцы конкурсу атрымалі каштоўныя падарункі ад выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” – кнігу “Мелодыя душы”, выбраныя нумары часопіса, цікавыя закладкі з QR-кодамі.
Супрацоўнікі “Вясёлкі” адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі конкурсных нумароў, неардынарнасць выступленняў, па-сапраўднаму сямейную атмасферу на конкурсе.