“Ты душа Беларусі, беларуская мова!”
19.02.2024
|
Ты ад маці, ты матчына, Беларуская мова. Зорамі растлумачана Сэрцу кожнае слова. Рыгор Барадулін. |
Мова – гэта значна больш, чым проста сродак зносін, якасная камунікацыя. Родная мова ўвасабляе багатую духоўную і культурную спадчыну народа, глыбіню народных традыцый, а таксама неўміручыя таленты мастакоў слова.
21 лютага па традыцыі адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ва ўстановах адукацыі раёна пройдуць разнастайныя мерапрыемствы, прыўрочаныя да гэтага цудоўнага свята. Вучням і педагогам прапануецца прыняць актыўны ўдзел у віктарынах, квэстах, конкурсах, адправіцца ў музычнае падарожжа.
… Смак роднага слова, прыгажосць і мілагучнасць роднай мовы, крыніца натхнення для шчаслівай душы.