“Позірк зямлячкі маёй Еўфрасінні”

20.12.2023

          Позірк, які нельга забыць. Позірк скрозь стагоддзі. Позірк, які накіроўвае на сапраўдныя – агульначалавечыя і духоўныя каштоўнасці.

Падчас класных гадзін ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна ў мэтах духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання вучняў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны Еўфрасінні Полацкай.

          Урок даў дадатковую магчымасць вучням глыбей спасцігнуць магутныя таленты знакамітай асветніцы, зразумець сутнасць і найвялікшае занчэнне яе нястомнай працы.

          Для асэнсавання вучням прапанаваны фільм А. Лукашэвіча “Еўфрасіння Полацкая”. Старшакласнікі сумесна з педагогамі паразважалі над унікальным жыццёвым шляхам святой, яе важкімі ўчынкамі, паспрабавалі правесці паралель паміж знакамітай палачанкай і сучаснай беларускай жанчынай-працаўніцай. Хваляванні выклікаў лёс крыжа, зробленага легендарным майстрам пад кіраўніцтвам князёўны. Эмацыянальна кранула вучняў хвіліна паэзіі, асабліва – верш Н.Гальпяровіча “Веі замружу…”.

Вучні пачатковых класаў засяродзілі ўвагу на праглядзе і дэталёвым абмеркаванні відэароліка “Мульткаляндар. 5 чэрвеня: Прападобная Еўфрасіння Полацкая, ігумения”, заданні “Сад добрых спраў”, станцыях квэстаў, глыбокіх пытаннях педагогаў пра асветніцу.

І ўсім запомніцца яна – Еўфрасіння, шматгранная асоба, наша шаноўная і ўшанаваная заступніца.

Яндекс.Метрика