“Жывая класіка”: заслужанае прызнанне і перамога

22.08.2023

“Жывая класіка”… Нібы прамень цікавага адкрыцця, яна ўмела аб’ядноўвае і любоў да літаратуры, і радасць чытання ў школе ці ў сям’і, і асалоду ад перамогі.

Вучні ўстаноў адукацыі Дзяржынскага раёна заўсёды паказваюць высокія вынікі ў конкурсе юных чытальнікаў “Жывая класіка”. 

Сёлетні конкурс быў прысвечаны Году міру і адкрыцця. Дыпломам першай ступені па выніках рэспубліканскага этапу ўзнагароджана вучаніца чацвёртага класа гімназіі г. Дзяржынска Марыя Сарган, якую падрыхтавала настаўнік пачатковых класаў Ганна Міхайлаўна Мірон. Марыяй прафесійна, з глыбокім разуменнем зместу, пачуццёва і артыстычна выкананы верш Петруся Броўкі “Спакуса”.

Выражаем шчырыя словы ўдзячнасці Марыі, яе сям’і, настаўніцы, кіраўніцтву ўстановы за грунтоўную працу і высокі ўзровень падрыхтоўкі і жадаем новых творчых узлётаў!

Яндекс.Метрика