“Жывая класіка”: перамога на абласным этапе

31.05.2023

ЛоготипАдным з самых прэстыжных конкурсаў юных чытальнікаў з’яўляецца “Жывая класіка”. Вучні ўстаноў адукацыі раёна стабільна дэманструюць высокія вынікі падчас абласнога этапу конкурсу.

Сёлета дыпломам першай ступені ўзнагароджана вучаніца 4 класа гімназіі г. Дзяржынска Марыя Сарган (настаўнік Ганна Міхайлаўна Мірон). Перамогу Марыі прынёс верш Петруся Броўкі “Спакуса”.

Шчыра віншуем Марыю, яе педагога за выдатнае выступленне і жадаем перамагаць у далейшым!

Яндекс.Метрика