Літаратурнай сцяжынкі пачатак

03.04.2023
З чаго пачынаецца дарога ў прафесійную літаратуру? З невялікіх самастойна напісаных твораў, з поспехаў падчас літаратурных конкурсаў.

Падчас вясновых канікул 31 вучань пачатковых класаў устаноў адукацыі раёна паспяхова выступіў у конкурсе аўтарскіх твораў “Мае першыя літаратурныя сцяжынкі”.

У гэтым годзе ўдзельнікам конкурсу было прапанавана заданне стварыць апавяданне на тэму сяброўства. Вучні выдатна раскрылі тэму, распрацавалі займальныя сюжэты, прадэманстравалі ўменне вытрымліваць стыль і кампазіцыю.

Дзякуем усім канкурсантам, іх кіраўнікам, бацькам за нестандартныя ідэі, цікавыя творчыя пошукі і надзвычай грунтоўную падрыхтоўку!

Яндекс.Метрика