З мовай роднай у душы
20.02.2023Родная мова значыць надзвычай шмат для кожнага чалавека. Менавіта ў ёй – і святло матуліных вачэй, і творчасць пісьменнікаў розных пакаленняў, і гістарычная памяць народа. З мовы пачынаецца жыццёвая і прафесійная дарога.
Навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі раёна прымуць актыўны ўдзел у шматлікіх віктарынах, квэстах, інтэлектуальных і творчых конкурсах, сустрэнуцца з цікавымі людзьмі. Усе жадаючыя змогуць паспрабаваць свае сілы ў інтэрактыўнай дыктоўцы “Ад слова роднага – у захапленні!”.
Дарагая сэрцу мова! Наша спадчына…
Нібы верацяно, тчэ яна сваё цудоўнае палатно ў шчаслівую будучыню.