“Крыніца мудрасці, ведаў і навукі”

02.09.2022
Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы. Францыск Скарына

    Кніжнае друкаванае слова з’яўляецца вельмі важным сродкам выхавання дзяцей і моладзі. Дзякуючы яму мы шмат ведаем пра беларускіх асветнікаў, можам чытаць і аналізаць класічныя і сучасныя апавяданні і раманы, паэмы і вершы, ствараць уласныя літаратурныя набыткі. А галоўнае, спазнаваць спрадвечныя духоўныя і культурныя каштоўнасці беларускага народа.

    Дзень беларускага пісьменства становіцца важкай нагодай для глыбокага спазнання гісторыі кнігадрукавання, багатай літаратурнай спадчыны ці проста чытання любімай кнігі.

    Сёлетняе свята прысвечана Году гістарычнай памяці. Вучні падзеляцца з равеснікамі і педагогамі незабыўнымі ўражаннямі ад прачытанага з аднакласнікамі, прымуць удзел у віктарынах, квэстах, выканаюць займальныя заданні, у вольны час паглядзяць цікавыя тэлепраграмы, завочна пазнаёмяцца з пераможцамі рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Вучні 5-11 класаў у інтэрактыўным рэжыме правядуць “Хвілінкі з беларускімі пісьменнікамі”.

Яндекс.Метрика