«Ты нашых думак уток і аснова!»
21.02.2022Родная мова… Менавіта яна з’яўляецца крыніцай жыцця, мудрасці і шчасця. Крыніцай нараджэння новых талентаў. З яе пачынаецца любоў да мілага з маленства куточка, да Радзімы. Беларуская, матчына, чароўная, мілагучная, пяшчотная, ласкавая, мяккая, звонкая…
Па традыцыі 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі падчас святочных мерапрыемстваў прымуць удзел у шматлікіх акцыях, квэстах, віктарынах. У гэтым годзе ўсім жадаючым будзе прапанавана паспрабаваць сілы ў інтэрактыўных дыктантах.
Навучэнцы міжшкольнага педагагічнага класа далучацца да анлайн-трансляцыі дыктоўкі ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка.
І ўсё дзеля таго, каб яшчэ лепш спазнаць родную мову, зразумець яе глыбіню і непаўторнасць.