Метадычны турнір: веды, прафесіяналізм, поспех

17.01.2022
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры раёна паспаборнічалі ў метадычным турніры.

imagesМэта мерапрыемства – развіццё прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў,  падтрымка прафесійнага патэнцыялу, творчых здольнасцяў педагогаў.

Удзельнікам было прапанавана 50 заданняў па мове, літаратуры, методыцы выкладання, агульным мовазнаўстве, тэорыі літаратуры. Асобныя заданні накіраваны на веданне нарматыўных прававых дакументаў, якія рэгламентуюць выкладанне беларускай мовы і літаратуры. Найбольшую актыўнасць праявілі настаўнікі гімназіі г.Дзяржынска, гімназіі № 1 г.Дзяржынска, сярэдняй школы № 2 г.Дзяржынска, сярэдняй школы № 4 г.Дзяржынска, сярэдняй школы № 1 г.Фаніпаля, Грычынскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – базавая школа, Петкавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа.

Пераможцы турніру ўзнагароджаны дыпломамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме.

 

Дыпломы першай ступені атрымалі:

Рудэнка Рэната Генадзьеўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г.Дзяржынска»;

Ільюшына Алеся Ленідаўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г.Дзяржынска»;

Сяліцкая Алена Чаславаўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г.Дзяржынска».

 

Дыпломы другой ступені:

Волчанка Алена Іванаўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г.Дзяржынска»;

Густоўская Аксана Чаславаўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа»;

Шпакоўская Святлана Леанідаўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г.Дзяржынска»;

Сантаровіч Ірына Віктараўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа».

 

Дыпломы трэцяй ступені:

Трасцына Ірына Валянцінаўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Дзямідавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа»;

Гарэлік Ганна Іванаўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г.Дзяржынска»;

Рубанік Наталія Уладзіміраўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Валмянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа»;

Мінько Кацярына Аляксандраўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія г.Дзяржынска»;

Жук Таццяна Лявонцьеўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі «Негарэльская базавая школа  № 2».

 

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў турніру! Жадаем новых поспехаў і новых метадычных адкрыццяў!

Яндекс.Метрика