Метадычны трэнінг «Работа настаўніка беларускай мовы і літаратуры па фарміраванні ў вучняў камунікатыўнай кампетэнцыі»

28.04.2021
Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры было прысвечана тэме «Работа настаўніка беларускай мовы і літаратуры па фарміраванні ў вучняў камунікатыўнай кампетэнцыі».

Слова – радасць, слова – чары,

Вобраз вечна юных вёсен!

                                   Якуб Колас.

белНа дыстанцыйным метадычным трэнінгу педагогі папрацавалі з нарматыўнымі дакументамі, метадычнай літаратурай, прэзентавалі ўласныя меркаванні па праблемных пытаннях, абаранілі фрагменты вучэбных заняткаў па мове і літаратуры. Тры групы экспертаў – «Мовазнаўцы», «Літаратуразнаўцы», «Прамоўцы» – прааналізавалі дзесяць прапанаваных камунікатыўна арыентаваных заданняў, абмеркавалі асаблівасці іх выкарыстання ў рабоце з вучнямі. Настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі гімназіі № 1 г.Дзяржынска Алена Чаславаўна Сяліцкая падзялілася з калегамі вопытам прымянення матэрыялаў адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу (Алена Чаславаўна з’яўляецца аўтарам матэрыялаў па беларускай літаратуры для дзясятага класа).

Падчас метадычнага занятку педагогамі намечаны эфектыўныя шляхі фарміравання ў вучняў камунікатыўнай кампетэнцыі сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

Яндекс.Метрика