Пакарылі алімпійскія вяршыні!!!

28.01.2021
Прадметныя алімпіяды для вучняў, іх настаўнікаў-трэнераў, бацькоў – гэта не толькі магчымасць справіцца з нялёгкімі заданнямі, даведацца шмат новага, але і набыць карысны вопыт, атрымаць задавальненне ад цікавых зносін.

Вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з годнасцю абаранялі гонар раёна падчас выступлення ў трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Членамі журы адзначаны высокі ўзровень ведаў вучняў, уменне прымяняць тэарэтычныя палажэнні ў нестандартных сітуацыях, крытычнасць мыслення, сістэма работы педагогаў па падрыхтоўцы вучняў, гатоўнасць вынікова выступіць у заключным этапе алімпіяды.  

16 вучняў сталі ўладальнікамі дыпломаў абласнога этапу алімпіяды.

Лепшыя вынікі паказалі:

па беларускай мове і літаратуры – вучаніца гімназіі № 1 г.Дзяржынска Дар’я Жылінская (дыплом другой ступені, настаўнік – Алена Чаславаўна Сяліцкая);

па грамадазнаўстве – вучаніцы гімназіі № 1 г.Дзяржынска Кацярына Аляксеева (дыплом трэцяй ступені, настаўнік – Марына Мар’янаўна Мальчэўская), Яна Хамзіна (дыплом другой ступені, настаўнік – Наталля Мікалаеўна Шамко), Дар’я Сянько (дыплом трэцяй ступені, настаўнік – Наталля Мікалаеўна Шамко);

па гісторыі – вучань гімназіі № 1 г.Дзяржынска Фёдар Навумаў (дыплом другой ступені, настаўнік – Наталля Мікалаеўна Шамко); вучань сярэдняй школы № 4 г.Дзяржынска Антон Быліна (дыплом другой ступені, настаўнік – Наталля Анатольеўна Борыс);

па англійскай мове – вучань гімназіі г.Дзяржынска Цімафей Філіповіч (дыплом першай ступені, настаўнік – Таццяна Васільеўна Ракава);

па рускай мове і літаратуры – вучаніцы гімназіі № 1 г.Дзяржынска Ульяна Шыманская (дыплом другой ступені, настаўнік –  Надзея Валер’еўна Пархоменка), Ганна Зізіка (дыплом трэцяй ступені, настаўнік –  Надзея Валер’еўна Пархоменка);

па матэматыцы – вучань гімназіі № 1 г.Дзяржынска Фёдар Крывіцкі (дыплом другой ступені, настаўнік – Надзея Уладзіміраўна Кісіцкая), вучань сярэдняй школы № 4 г.Дзяржынска Канстанцін Сінкевіч (дыплом трэцяй ступені, настаўнік – Алена Чаславаўна Дзядзейка);

па інфарматыцы – вучань гімназіі г.Дзяржынска Ягор Слінка (дыплом трэцяй ступені, настаўнік – Ларыса Браніславаўна Трацэўская);

па хіміі – вучаніца гімназіі г.Фаніпаля Сафія Грыбок (дыплом другой ступені, настаўнік – Ангеліна Андрэеўна Марцінкевіч);

па біялогіі – вучань сярэдняй школы № 4 г.Дзяржынска Іван Клімовіч (дыплом другой ступені, настаўнік – Людміла Арсенцьеўна Худзякова);

па працоўным навучанні – вучаніца сярэдняй школы № 2 г.Дзяржынска Юлія Пенцій (дыплом першай ступені, настаўнік – Наталля Леанідаўна Кардаш);

па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» – вучаніца гімназіі № 1 г.Дзяржынска Дар’яна Волчак (дыплом трэцяй ступені, настаўнік – Аляксандр Яўгеньевіч Галавач).

Шчыра віншуем пераможцаў, а таксама ўсіх, хто ажыццяўляў грунтоўную падрыхтоўку, аказваў належную падтрымку, і жадаем новых перамог, паспяхова пакарыць алімпійскія вяршыні!

Яндекс.Метрика