Лепшыя чытальнікі “Жывой класікі”
03.06.2020Вучні ўстаноў адукацыі Дзяржынскага раёна годна ўшаноўваюць традыцыі класічнай беларускай літаратуры, з захапленнем чытаюць сучасных аўтараў.
Па выніках удзелу ў абласным этапе конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” ўзнагароджаны:
Крысціна Варапай, выхаванка Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Дзяржынска, – дыплом ІІІ ступені (узроставая катэгорыя 1-4 класы, кіраўнік – Дзмітрый Валер’евіч Дасько);
Серафіма Давыдзенка, вучаніца 8 класа сярэдняй школы № 4 г. Дзяржынска, – дыплом ІІ ступені (узроставая катэгорыя 7-8 класы, кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Святлана Леанідаўна Шпакоўская).
Шчыра віншуем пераможцаў, іх педагогаў, бацькоў і жадаем новых літаратурных поспехаў!