Роднай мовы смак чароўны

21.02.2020
Вучні ўстаноў адукацыі Дзяржынскага раёна запрошаны да ўдзелу ў пасяджэнні народнага літаратурнага клуба “Выток”. Мерапрыемства праведзена ў форме літаратурна-музычнага вернісажу.

Школьнікі атрымалі асалоду ад выступлення  кіраўніка “Вытока” Наталлі Іванаўны Лебядзеўскай, прафесійных мастацкіх твораў, напісаных членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай Уладзіміраўнай Круглік і Рэгінай Іосіфаўнай Рэўтовіч, метадыстам Дзяржынскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццянай Іосіфаўнай Мойса, настаўнікам гімназіі г.Дзяржынска Аксанай Яўгеньеўнай Хацкевіч. Майстры беларускага слова прапанавалі вучням і іх педагогам майстар-класы па вершаванні, квэсты, віктарыны. Прыемныя ўражанні засталіся ў кожнага ўдзельніка ад новага зборніка “Роднай мовы смак чароўны”.

… Але самае галоўнае – любоў да роднай мовы, адчуванне яе мілагучнасці і непаўторнасці, прыгажосці і духоўнасці.

Яндекс.Метрика