Квэст-азбука “Крыніца чалавечага жыцця”

21.02.2020

Адказы

Шаноўныя вучні! Спадзяёмся, вы з радасцю прынялі ўдзел у квэсце “Крыніца чалавечага жыцця”. Сёння размяшчаем адказы на прапанаваныя пытанні.

Шчыра дзякуем за сур’ёзную працу і да новых сустрэч!

Варыянт 1

  1. Пакрыцца інеем з усіх бакоў. (Аб’інець.)
  2. Страва, прыгатаваная з дранай бульбы. (Бабка.)
  3. Які вабіць, зачароўвае сваім выглядам, прывабны. (Вабны.)
  4. Прыбор для вызначэння часу ў межах сутак. (Гадзіннік.)
  5. Прывітанне пры сустрэчы. Падказка: адно слова. (Дабрыдзень.)
  6. Яловы лес. 2. Ссечаныя яловыя лапкі або дрэвы. (Ельнік.)
  7. Зручна, добра. (Ёмка.)
  8. Ахвотнік. (Жадаючы.)
  9. Выклікаць ахвоту да чаго-небудзь, жаданне займацца чым-небудзь. (Заахвоціць.)
  10. Падушачка або скрыначка для захоўвання швейных іголок. (Ігольніца.)
  11. Слова “наименование” перакладаецца на беларускую мову як… (Найменне.)
  12. Складальнік казак, асоба, якая расказвае казкі. (Казачнік.)
  13. Спецыяльнае памяшканне для мыцця. (Лазня.)
  14. Тое, што належыць каму-небудзь, знаходзіцца ў чыім-небудзь уладанні, уласнасць. (Маёмасць.)
  15. Паабяцаць вельмі многа. (Наабяцаць.)
  16. Гаварыць, захоўваючы ў маўленні ненаціскное “о”. (Окаць.)
  17. Тое, што і абапал. (Паабапал.)
  18. Слоўны абмен з кімсьці звесткамі, думкамі; гутарка. 2. Чуткі. 3. Мова, гаворка, вымаўленне (разм.). (Размова.)
  19. Той, хто садзейнічае, дапамагае, спрыяе каму-небудзь, чаму-небудзь. (Садзейнік.)
  20. Шчыры, сяброўскі. (Таварыскі.)
  21. Вечарам. (Увечары, увечар.)
  22. Маленькая трава – гэта… (Траўка.)
  23. Вусная народная творчасць, сукупнасць народных абрадавых дзеянняў. (Фальклор.)
  24. Той, хто хадайнічае за каго-небудзь. (Хадайнік.)
  25. Цэбар невялікага памеру. (Цабэрак.)
  26. Чаму + -сьці. (Чамусьці.)
  27. Кароткія панчохі, якія не даходзяць да калена. (Шкарпэткі.)
  28. Сінонім да слова “прыгажосць”. (Эстэтыка.)
  29. Змрок, цемра. (Шэрань.)
  30. Раней: загадчык панскай гаспадаркі. (Эканом.)
  31. Перыяд жыцця пасля маленства да сталасці. (Юнацтва.)
  32. Белы клён інакш называецца… (Явар.)

 

Варыянт 2

  1. Абгарэлая рэшта (свечкі, бервяна і пад.). (Агарак.)
  2. Падобнае на вату валакно. (Бавоўна.)
  3. Які заслугоўвае чаго-небудзь або мае каштоўнасць. (Варты.)
  4. Эканомны, руплівы, клапатлівы ў вядзенні наспадаркі (пра чалавека). (Гаспадарлівы.)
  5. Пажаданне спакойнай ночы. (Дабранач.)
  6. Адзінства, згуртаванасць; агульнасць, супольнасць. (Еднасць.)
  7. Зручны ў карыстанні. (Ёмкі.)
  8. Беларускі і рускі народны інструмент у выглядзе дудкі з раструбамі. (Жалейка.)
  9. Гульня, пацеха або тое, што забаўляе, весяліць. (Забава.)
  10. Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем лёну; навука аб вырошчванні лёну. (Ільнаводства.)
  11. Най + лепшы. (Найлепшы.)
  12. Тое, што і кусок. (Кавалак.)
  13. Даваць ласку. (Лашчыць.)
  14. Чалавек, які павольна працуе. (Маруда.)
  15. Тканіна з набіўным узорам. (Набіванка.)
  16. Тое, што і вохра. (Охра.)
  17. Слова бачыцца з прыстаўкай. (Пабачыцца.)
  18. Бацькаўшчына, родная краіна. (Радзіма.)
  19. Які змяшчае шмат соку. (Сакавіты.)
  20. Які валодае талентам. (Таленавіты.)
  21. Прыведзены ў парадак, упрыгожаны. (Убраны.)
  22. Гэтай літары няма больш нідзе, акрамя беларускай мовы. (Ў.)
  23. Трымацца з фанабэрыяй. (Фанабэрыцца.)
  24. Задавальняць патрэбу арганізма ў ежы, сталавацца. (Харчавацца.)
  25. Прадмет, прызначаны для працэджвання малака. (Цадзілка.)
  26. Травяністая духмяная расліна. (Чабор.)
  27. Абшываць шалёўкай. (Шаляваць.)
  28. Имя прилагательное па-беларуску будзе … (Прыметнік.)
  29. Прамень+ чык. (Праменьчык.)
  30. У беларускай мове ёсць такі выклічнік. (Эх.)
  31. Навука, якая вывучае народ, асаблівасці яго культуры і побыту. (Этнаграфія.)
  32. Дакладна, у самы раз. (Якраз.)
Яндекс.Метрика