Міжнародны дзень роднай мовы: квэст-азбука “Крыніца чалавечага жыцця”

12.02.2020
Традыцыйна 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нас родная мова – беларуская, матчына, чароўная, мілагучная, пяшчотная, ласкавая, мяккая, звонкая…

7Мова – крыніца чалавечага жыцця.

Пімен Панчанка.

 

Дзякуючы ёй можам пазнаёміцца з народнымі песнямі, казкамі, звычаямі. Дзякуючы ёй ведаем гісторыю беларускага краю з легендаў і паданняў, навуковых кніг. Дзякуючы ёй сёння можам зразумець досціп народа, мудрыя ўрокі нашчадкам, закладзеныя ў прыказках і прымаўках. Нездарма мову не спыняюцца ўслаўляць у высокамастацкіх творах пісьменнікі і паэты, у ёй чэрпаюць натхненне мастакі і музыкі, прысвячаюць сур’ёзныя працы вучоныя…

Прапануем вучням 5-11 класаў, а таксама ўсім зацікаўленым квэст-азбуку “Крыніца чалавечага жыцця”. Яе сэнс заключаецца ў тым, што адказы даюцца ў алфавітным парадку (першае слова пачынаецца з літары “а”, другое – з “б”, трэцяе – з “в” і г. д.). Калі пачаць слова з пэўнай літары немагчыма, то яна знаходзіцца ў сярэдзіне слова. Заданні рэкамендуецца выконваць паслядоўна. Адказы будуць размешчаны на сайце ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме 21 лютага.

Жадаем поспехаў у спасціжэнні роднага слова!

 

Варыянт 1

  1. Пакрыцца інеем з усіх бакоў.
  2. Страва, прыгатаваная з дранай бульбы.
  3. Які вабіць, зачароўвае сваім выглядам, прывабны.
  4. Прыбор для вызначэння часу ў межах сутак.
  5. Прывітанне пры сустрэчы. Падказка: адно слова.
  6. Яловы лес. 2. Ссечаныя яловыя лапкі або дрэвы.
  7. Зручна, добра.
  8. Ахвотнік.
  9. Выклікаць ахвоту да чаго-небудзь, жаданне займацца чым-небудзь.
  10. Падушачка або скрыначка для захоўвання швейных іголок.
  11. Слова “наименование” перакладаецца на беларускую мову як…
  12. Складальнік казак, асоба, якая расказвае казкі.
  13. Спецыяльнае памяшканне для мыцця.
  14. Тое, што належыць каму-небудзь, знаходзіцца ў чыім-небудзь уладанні, уласнасць.
  15. Паабяцаць вельмі многа.
  16. Гаварыць, захоўваючы ў маўленні ненаціскное “о”.
  17. Тое, што і абапал.
  18. Слоўны абмен з кімсьці звесткамі, думкамі; гутарка. 2. Чуткі. 3. Мова, гаворка, вымаўленне (разм.).
  19. Той, хто садзейнічае, дапамагае, спрыяе каму-небудзь, чаму-небудзь.
  20. Шчыры, сяброўскі.
  21. Вечарам.
  22. Маленькая трава – гэта…
  23. Вусная народная творчасць, сукупнасць народных абрадавых дзеянняў.
  24. Той, хто хадайнічае за каго-небудзь.
  25. Цэбар невялікага памеру.
  26. Чаму + -сьці.
  27. Кароткія панчохі, якія не даходзяць да калена.
  28. Сінонім да слова “прыгажосць”.
  29. Змрок, цемра.
  30. Раней: загадчык панскай гаспадаркі.
  31. Перыяд жыцця пасля маленства да сталасці.
  32. Белы клён інакш называецца…

 

Варыянт 2

  1. Абгарэлая рэшта (свечкі, бервяна і пад.).
  2. Падобнае на вату валакно.
  3. Які заслугоўвае чаго-небудзь або мае каштоўнасць.
  4. Эканомны, руплівы, клапатлівы ў вядзенні наспадаркі (пра чалавека).
  5. Пажаданне спакойнай ночы.
  6. Адзінства, згуртаванасць; агульнасць, супольнасць.
  7. Зручны ў карыстанні.
  8. Беларускі і рускі народны інструмент у выглядзе дудкі з раструбамі.
  9. Гульня, пацеха або тое, што забаўляе, весяліць.
  10. Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем лёну; навука аб вырошчванні лёну.
  11. Най + лепшы.
  12. Тое, што і кусок.
  13. Даваць ласку.
  14. Чалавек, які павольна працуе.
  15. Тканіна з набіўным узорам.
  16. Тое, што і вохра.
  17. Слова бачыцца з прыстаўкай.
  18. Бацькаўшчына, родная краіна.
  19. Які змяшчае шмат соку.
  20. Які валодае талентам.
  21. Прыведзены ў парадак, упрыгожаны.
  22. Гэтай літары няма больш нідзе, акрамя беларускай мовы.
  23. Трымацца з фанабэрыяй.
  24. Задавальняць патрэбу арганізма ў ежы, сталавацца.
  25. Прадмет, прызначаны для працэджвання малака.
  26. Травяністая духмяная расліна.
  27. Абшываць шалёўкай.
  28. Имя прилагательное па-беларуску будзе …
  29. Прамень+ чык.
  30. У беларускай мове ёсць такі выклічнік.
  31. Навука, якая вывучае народ, асаблівасці яго культуры і побыту.
  32. Дакладна, у самы раз.
Яндекс.Метрика