Не шамаці, з МЭТАй ляці!

31.01.2020
Наша будучыня залежыць ад нашых дзяцей. І толькі ад нас, дарослых, залежыць, якімі яны стануць ‒ нашы дзеці. Таму ўжо з маленства неабходна шмат часу адводзіць на выхаванне падрастаючага пакалення па захаванню лепшых традыцый беларускага народу. Вялікая ўвага павышэнню экалагічнай культуры падрастаючага пакалення надаецца ў Цэнтры творчасці дзеяцей і моладзі Дзяржынскага раёну. Вопыт выхаваўчай работы педагогаў установы быў прадстаўлены на абласны этап Рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак "Выхаваўчая дзейнась: есць ідэя!"
 маргарита  Праект «Мая экалагічная торбачка і кампанія» («МЭТіКа») прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў па азнаямленню з навакольным светам краіны праз Чырвонаю кнігу Рэспублікі Беларусь. А стварэнне дзецьмі адмысловай  экалагічнай торбачкі сумесна з бацькамі становіцца невялікім крокам на шляху павышэння экалагічнай культуры насельніцтва.

   Праект быў распрацаваны і рэалізаваны ў  Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раена у перыяд з верасня па снежань 2019/2020  навучальнага году.

   Рэалізацыя праекта адбывалася ў рамках заняткаў у студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Чарадзеі" пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Біруковай Святланы Віктараўны. 

   Дзеці разам з бацькамі выказвалі свае меркаванні і прыйшлі да высновы, што праект неабходна працягваць. А гэта сведчыць аб тым, што мерапрыемства такога характару запатрабавана на сучасным этапе развіцця.

   З мэтай адлюстравання працэссу, заклікання як мага больш людзей далучыцца да праекту “МЭТіКА” быў створаны відэаролік "Не шамаці, з МЭТАй ляці"

Яндекс.Метрика