Дзень роднай мовы
21.02.2024Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца сваю мову, не шануе яе.
21 лютага 2024 года ва ўсім свеце адзначаецца “Дзень роднай мовы” Да святкавання далучыліся і ўстановы дашкольнай адукацыі Дзяржынскага района. Педагагічнымі работнікамі для бацькоў і выхаванцаў дзіцячых садкоў былі арганізаваны шматлікія тэматычныя мерапрыемствы, каб яшчэ раз узгадаць усю красату і багацце роднай беларускай мовы.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа,
бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.