Дзень роднай мовы

23.02.2023

Дзень роднай мовы – асаблівы дзень для кожнай нацыі і народа. Сёння сам час патрабуе звяртацца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай народнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы. Таму вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, з гонарам размаўляць на ёй.

Ужо традыцыйным ва ўстановах дашкольнай адукацыі Дзяржынскага раену стала святкаванне “Дня роднай мовы”, да якога далучаюцца ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу. З самай раніцы выхаванцы разам з бацькамі ўспаміналі любімыя словы на роднай мове. На музычнае свята к выхаванцам “Дзіцячага сада №1 г.Дзяржынска” завітаў Буся, каб пагуляць з імі ў беларускія гульні, спець песні на роднай мове і выканаць цікавыя заданні. А выхаванцы “Дзіцячага сада №1 г. Фаніпаля“ разам з навучэнцамі “Музычнай школы г.Фаніпаля” прынялі ўдзел у канцэрце прысвечаным гэтаму цудоўнаму святу. Прыемным падарункам выхаванцам “Дзіцячага сада №2 г.Фаніпаля” стала аўдыякніга з беларускімі казкамі, запісанымі галасамі бацькоў выхаванцаў. У гэты святочны дзень выхаванцы дзіцячых садкоў прыймалі ўдзел у моўных віктарынах, тэатралізаваных пастаноўках любімых твораў, наведвалі міні- музеі беларускай нацыянальнай культуры. Ва ўстнановах дашкольнай адукацыі прайшоў літаратурны чэлендж, да якога разам з дзецьмі далучыліся іх бацькі і выхавацелі.

Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна і лёгка. А для гэтага неабходна далучаць іх да жадання запомніць новае слова, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі і бацькамі.

Любіце і шануйце родную мову!

Яндекс.Метрика