"Буся, які жыве на Беларусі"

04.02.2020

«Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову»

(Я.Колас)

 

Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме запрашае калектывы ўстаноў дашкольнай адукацыі, вучэбна-педагагічных комплексаў у перыяд з 17 лютага па 21 лютага 2020 года прыняць удзел у раённай ініцыятыве "Буся, які жыве на Беларусі", прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. У рамках ініцыятывы для выхаванцаў, іх бацькоў, педагагічных работнікаў ва ўстановах будуць праведзены тэматычныя мерапрыемствы па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін на беларускай мове (гульні-заняткі, святы, квэсты, забавы, літаратурныя гасцёўні, інтэрактыўныя чытанні, выставы, семінарскія заняткі, г. д.).

Таксама выхаванцам дашкольнага ўзросту будзе прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у раённай выставе дзіцячых малюнкаў па матывах мастацкіх твораў дзіцячага часопіса-маляванкі "Буся".

З 25 лютага 2020 года з лепшымі творчымі работамі навучэнцаў можна будзе пазнаёміцца на выставачнай экспазіцыі ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Будзе арганізавана галасаванне па выбары найлепшых! Пераможцаў чакаюць прызы! Жадаем творчых поспехаў!

Яндекс.Метрика