“Жывая класіка”: творчасць, узнагароджаная перамогай
23.08.2024Вучаніца пятага класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г.Дзяржынска” Марыя Сарган ўзнагароджана дыпломам другой ступені за паспяховае выступленне ў рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў “Жывая класіка”. “Мая ідылія” Алены Васілевіч прынесла вучаніцы заслужаную перамогу. Умела накіравала канкурсантку настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Алегаўна Аляшэвіч.
Выказваем шчырыя словы падзякі Марыі, яе сям’і, Алене Алегаўне за грунтоўную працу. Жадаем шчаслівага творчага шляху!