Тыдзень роднай мовы: слова вучонага

23.09.2022
Падчас рэспубліканскага Тыдня роднай мовы настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Дзяржынскага раёна прынялі ўдзел у семінары “Помнікі пісьменнасці як крыніцы пазнання мінулага Беларусі”.

Метадычнае мерапрыемства, прысвечанае Году гістарычнай памяці, для педагогаў правяла Наталля Вікенцьеўна Паляшчук, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Сумесна з вучоным настаўнікі зрабілі экскурс у гісторыю кірыліцы, глыбей пазнаёміліся з помнікамі старажытнай пісьменнасці, асаблівасцямі прымянення матэрыялаў па гісторыі беларускай мовы ў рабоце з вучнямі ў працэсе падрхтоўкі да конкурсу работ даследчага характару. Наталля Вікенцьеўна прапанавала эфектыўныя шляхі выкарыстання ў практычнай дзейнасці гістарычнага слоўніка беларускай мовы ў 37 кнігах.

Колькі ўсяго старажытных помнікаў беларускай пісьменнасці захавалася? Чым патрэбна кіравацца пры перакладзе лексем на беларускую мову? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні педагогі знайшлі пад мудрым кіраўніцтвам вучонага.

Яндекс.Метрика