Лінгвістычныя хвілінкі «Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам…»

22.09.2022
Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. А. Крывіцкі.

Метадычная распрацоўка мае на мэце дапамагчы настаўнікам беларускай мовы і літаратуры пры правядзенні мерапрыемстваў, прыўрочаных да Міжнароднага дня роднай мовы, прадметных тыдняў, вучэбных і факультатыўных заняткаў, алімпіяд, павысіць матывацыю вучняў да беларускай лінгвістыкі. Заданні разлічаны на вучняў V-ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

        

Праз QR-код – да сэнсу!

         Расшыфруйце QR-коды. Які сэнс знойдзеных вамі слоў?

1) 2) 3) 4)

 

 

5) 6)

Адказ: 1) Слодыч – салодкі смак. 2) Вясёлка – дугападобная паласа на небе, якая мае сем колераў. 3) Летась – у мінулым годзе. 4) Дапытлівы – цікаўны, які шмат чым цікавіцца. 5) Вечарэць – набліжацца (маецца на ўвазе пра вечар). 6) Яскравы – вельмі выразны, яркі (дарэчы ўжыць і слова пераканаўчы).

 

Вымаўляем правільна

         Выпраўце памылкі ў маўленні.

         [с’к’э`м’і ц’] – _____________________;

        

[з б’ і р а` ц’] – _____________________;

 

[з ж а` ц’] – _____________________;

 

[д а р а` д ч ы к] – _____________________;

 

[р а з’й а з д н ы`] – _____________________;

 

[р а с ч а с а` ц’ ] – _____________________

 

         Адказ: [с к’э`м’і ц’], [з’ б’ і р а` ц’], [ж ж а` ц’], [д а р а` ч ч ы к],             [р а з’й а з н ы`], [р а ш ч а с а` ц’ ].

 

Багацце мовы роднай…

Прывядзіце па тры сінонімы да кожнага слова.

         Лагодны – _____________________;

         прыстойны  – _____________________;

         марудны – _____________________;

         маёмасць – _____________________;

         захапленне – _____________________;

         сустрэць – _____________________.

 

Прыкладны адказ: Лагодны – ласкавы, пяшчотны, дабрадушны; прыстойнасць – ветлівы, далікатны, інтэлігентны; марудны – павольны, карпатлівы, няспешны; маёмасць – уласнасць, уладанні, набытак; захапленне – запал, усхваляванасць, інтарэс; сустрэць – спаткаць, прывітаць, дачакацца.

 

Мастацтва перакладу

Перакладзіце на беларускую мову. Каштоўным будзе не столькі даслоўнасць, колькі мастацкі пераклад.

Природа и то живое, что существует в ней, – вот с чего ребёнок начинает своё знакомство с окружающим его миром. Яркость восприятия природы, стремление дружить с ней и разгадывать её оставят свой след и в зрелости. К тому, кто был глух к природе в детстве, кто в детские годы не подобрал выпавшего из гнезда птенца, не открыл для себя красоты первой весенней травы или первой звезды, взошедшей вечером на небе, – к тому потом с трудом достучатся чувство прекрасного, чувство поэзии, а быть может, и простая человеческая доброта (По Т. Тэсс).

 

Прыкладны адказ: Прырода і тое жывое, што існуе ў ёй, – вось з чаго дзіця пачынае сваё знаёмства з навакольным светам. Яркасць успрымання прыроды, імкненне сябраваць з ёй і разгадаць яе пакідае свой след і ў сталасці. Да таго ж, хто быў раўнадушны да прыроды ў дзяцінстве, хто ў дзіцячыя гады не падабраў птушаняці, якое выпала з гнязда не адкрыў для сябе прыгоства першай вясенняй травы ці першай зоркі, якая ўзышла вечарам на небе, – да таго з цяжкасцю дастукаюцца пачуццё прыгожага, пачуццё паэзіі, а можа быць, і простая чалавечая дабрыня (Паводле Т. Тэс).

 

І слоўнік нам падкажа…

Да якога слоўніка патрэбна звярнуцца ў ніжэй прыведзеных сітуацыях?

Сітуацыя

Слоўнік

Правільнае напісанне слова.

 

Удакладненне значэння слова.

 

Пераклад слова на беларускую мову.

 

Разбор слова па саставе.

 

Тлумачэнне значэння фразеалагізма.

 

Вымаўленне слова.

 

Словаўтваральны разбор.

 

 

Адказ: Правільнае напісанне слова – арфаграфічны; удакладненне значэння слова – тлумачальны; пераклад слова на беларускую мову – перакладны (руска-беларускі); разбор слова па саставе – марфемны; тлумачэнне значэння фразеалагізма – фразеалагічны; вымаўленне слова – арфаэпічны; словаўтваральны разбор – словаўтваральны слоўнік.

 

І спрэчку спынім назаўсёды…

Выберыце правільны варыянт напісання слоў. Што абазначае слова «гарадзьба»?

Гарадзьба – гарацьба;

прозьба – просьба;

малацьба – маладзьба;

касьба – казьба;

барадзьба – барацьба;

носьбіт – нозьбіт.

 

Адказ: гарадзьба, просьба, малацьба; касьба, барацьба, носьбіт. Гарадзьба – агароджа, плот.

 

Паслухаем вучоных…

Каму з беларускіх вучоных-мовазнаўцаў належаць выказванні?

1) «Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова». ______________________________

 

2) «Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет».  _________________________

 

3) «У мове захоўваецца гістарычная памяць народа, нацыянальная культура». ________________

 

4) «Па сваіх магчымасцях беларуская мова высокаразвітая і ў агульным сэнсе, і ў розных вузкіх тэрміналагічных напрамках». _______________

 

Для даведак: І. Л. Капылоў, Якуб Колас, А. А. Крывіцкі,В. П. Красней.

Адказ: 1) А. А. Крывіцкі. 2) Якуб Колас. 3) І. Л. Капылоў. 4) В. П. Красней.