Квэст-азбука “Крыніца чалавечага жыцця”
22.09.2022Мэта: убагачэнне слоўнікавага запасу ўдзельнікаў квэст-азбукі праз падбор слоў па алфавіце.
Задачы:
вучыць падбіраць слова ў адпаведнасці з прапанаваным лексічным значэннем;
удасканальваць уменне вучняў працаваць з тлумачальным слоўнікам, іншымі крыніцамі інфармацыі;
садзейнічаць выхаванню любові да трапнага, непаўторнага, багатага беларускага слова.
Удзельнікі: вучні V-ХІ класаў.
Сутнасць: Квэст-азбука можа быць выкарыстана настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры падчас правядзення прадметных тыдняў, а таксама падчас падрыхтоўкі да прадметнай алімпіяды. Можна прайсці квэст як у класе, так і самастойна. Сэнс заключаецца ў тым, што першая літара адпавядае парадкаваму нумару ў алфавіце (першае слова пачынаецца з літары “а”, другое – з “б”, трэцяе – з “в” і г. д.). Калі пачаць слова з пэўнай літары немагчыма, то яна знаходзіцца ў сярэдзіне слова. Заданні рэкамендуецца выконваць паслядоўна.
У працэсе распрацоўкі выкарыстана выданне “Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы” пад рэд. І. Л. Капылова (выдадзены Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, 2016 год), сучасныя падручнікі па беларускай мове.
Варыянт 1
- Пакрыцца інеем з усіх бакоў. (Аб’інець.)
- Страва, прыгатаваная з дранай бульбы. (Бабка.)
- Які вабіць, зачароўвае сваім выглядам, прывабны. (Вабны.)
- Прыбор для вызначэння часу ў межах сутак. (Гадзіннік.)
- Прывітанне пры сустрэчы. Падказка: адно слова. (Дабрыдзень.)
- Яловы лес. 2. Ссечаныя яловыя лапкі або дрэвы. (Ельнік.)
- Зручна, добра. (Ёмка.)
- Ахвотнік. (Жадаючы.)
- Выклікаць ахвоту да чаго-небудзь, жаданне займацца чым-небудзь. (Заахвоціць.)
- Падушачка або скрыначка для захоўвання швейных іголок. (Ігольніца.)
- Слова “наименование” перакладаецца на беларускую мову як… (Найменне.)
- Складальнік казак, асоба, якая расказвае казкі. (Казачнік.)
- Спецыяльнае памяшканне для мыцця. (Лазня.)
- Тое, што належыць каму-небудзь, знаходзіцца ў чыім-небудзь уладанні, уласнасць. (Маёмасць.)
- Паабяцаць вельмі многа. (Наабяцаць.)
- Гаварыць, захоўваючы ў маўленні ненаціскное “о”. (Окаць.)
- Тое, што і абапал. (Паабапал.)
- Слоўны абмен з кімсьці звесткамі, думкамі; гутарка. 2. Чуткі. 3. Мова, гаворка, вымаўленне (разм.). (Размова.)
- Той, хто садзейнічае, дапамагае, спрыяе каму-небудзь, чаму-небудзь. (Садзейнік).
- Шчыры, сяброўскі. (Таварыскі.)
- Вечарам. (Увечары, увечар.)
- Маленькая трава – гэта… (Траўка.)
- Вусная народная творчасць, сукупнасць народных абрадавых дзеянняў. (Фальклор.)
- Той, хто хадайнічае за каго-небудзь. (Хадайнік.)
- Цэбар невялікага памеру. (Цабэрак.)
- Чаму + -сьці. (Чамусьці.)
- Кароткія панчохі, якія не даходзяць да калена. (Шкарпэткі.)
- Сінонім да слова “прыгажосць”. (Эстэтыка.)
- Змрок, цемра. (Шэрань.)
- Раней: загадчык панскай гаспадаркі. (Эканом.)
- Перыяд жыцця пасля маленства да сталасці. (Юнацтва.)
- Белы клён інакш называецца… (Явар.)
Варыянт 2
- Абгарэлая рэшта (свечкі, бервяна і пад.). (Агарак.)
- Падобнае на вату валакно. (Бавоўна.)
- Які заслугоўвае чаго-небудзь або мае каштоўнасць. (Варты.)
- Эканомны, руплівы, клапатлівы ў вядзенні наспадаркі (пра чалавека). (Гаспадарлівы.)
- Пажаданне спакойнай ночы. (Дабранач.)
- Адзінства, згуртаванасць; агульнасць, супольнасць. (Еднасць.)
- Зручны ў карыстанні. (Ёмкі.)
- Беларускі і рускі народны інструмент у выглядзе дудкі з раструбамі. (Жалейка.)
- Гульня, пацеха або тое, што забаўляе, весяліць. (Забава.)
- Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем лёну; навука аб вырошчванні лёну. (Ільнаводства.)
- Най + лепшы. (Найлепшы.)
- Тое, што і кусок. (Кавалак.)
- Даваць ласку. (Лашчыць.)
- Чалавек, які павольна працуе. (Маруда.)
- Тканіна з набіўным узорам. (Набіванка.)
- Тое, што і вохра. (Охра.)
- Слова бачыцца з прыстаўкай. (Пабачыцца.)
- Бацькаўшчына, родная краіна. (Радзіма.)
- Які змяшчае шмат соку. (Сакавіты.)
- Які валодае талентам. (Таленавіты.)
- Прыведзены ў парадак, упрыгожаны. (Убраны.)
- Гэтай літары няма больш нідзе, акрамя беларускай мовы. (Ў.)
- Трымацца з фанабэрыяй. (Фанабэрыцца.)
- Задавальняць патрэбу арганізма ў ежы, сталавацца. (Харчавацца.)
- Прадмет, прызначаны для працэджвання малака. (Цадзілка.)
- Травяністая духмяная расліна. (Чабор.)
- Абшываць шалёўкай. (Шаляваць.)
- Имя прилагательное па-беларуску будзе … (Прыметнік.)
- Прамень+ чык. (Праменьчык.)
- У беларускай мове ёсць такі выклічнік. (Эх.)
- Навука, якая вывучае народ, асаблівасці яго культуры і побыту. (Этнаграфія.)
- Дакладна, у самы раз. (Якраз.)