Інтэрактыўная дыктоўка «У слове родным – важкі сэнс!»

22.09.2022
Мэта: спрыяць узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, развіццю цікавасці да вывучэння роднай мовы, выхаванню пашаны да роднага слова.

Дыктоўка разлічана на вучняў 5-11 класаў.

Пры жаданні матэрыял можа быць выкарыстаны настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, педагогамі, якія выкладаюць іншыя вучэбныя прадметы, для самаадукацыі.

Сутнасць заключаецца ў наступным: настаўнік дыктуе сказ,  адно слова (ці выраз) у якім прапушчана, а вучні запісваюць прадыктаванае і ўстаўляюць прапушчанае слова. Пасля вучні зачытваюць, што ў іх атрымалася, і тлумачаць, чаму выбралі менавіта гэта слова. Пры неабходнасці настаўнік аказвае вучням дапамогу.

Настаўнік па сваім меркаванні мае права асобна запісаць словы для даведак. У гэтым выпадку вучні могуць выкарыстаць іх падчас напісання дыктоўкі. Настаўніку мэтазгодна пракаменціраваць значэнне і напісанне любых слоў.

Кожны вучань мае права на ўласны пункт погляду.

У дужках пададзены правільныя адказы з улікам варыянтаў.

 

         1) Васілёк у Беларусі  яшчэ называюць ________________ (валошкай).

         2) Перад сном нам штодня жадаюць: «__________________ !» (Дабранач!)

         3) Усё зноў і зноў хочацца захапляцца _______________ (маляўнічымі) краявідамі, якія падарыла нам Бацькаўшчына!

         4) Мы павінны шчыра падзякаваць ___________ (бацькам, маці, бацьку з маці) за падоранае нам жыццё.

         5) Дзённік – гэта __________ (твар) вучня.

         6) «____________!» (Цудоўна!) – хваліць настаўнік за змястоўны адказ.

         7) Маці прасіла малога сыночка ________________(старанна) перажоўваць ежу.

         8) Калі правінімся, абавязкова папросім прабачэння: «________!» (Даруйце! Прабачце!).

         9) Як клічуць, так і ____________ (адгукаюцца).

         10) Патрэбна, каб за пражытае не было ___________ (сорамна, крыўдна).

         11) __________ (журавіны, парэчкі) часта выкарыстоўваюцца для прыгатавання морсаў.

         12) Беларускім шоўкам мае права называцца _________ (клён).

         13) Зубра ў нашай краіне прынята лічыць царом _____ (пушчы).

         14) Сёмага ліпеня ў народзе адзначаецца ________ (Купалле).

         15) Цётка кожнаму пляменніку дала па _________ (жмені) цукерак.

         16) Урачы не рэкамендуюць есці шмат салодкіх ________ (ласункаў, прысмакаў).

         17) Адно са значэнняў слова «__________» (гасцінец) – дарога.

         18) Патрэбна _____________(клапаціцца) добра пра сваіх бацькоў.

         19) __________ (абавязак, справа) школьніка – старанна вучыцца.

         20) У сяброўкі пастаянна __________ (бадзёры) настрой.

         21) _________ (выслоўе) – тое, што і афарызм.

         22) Кожны з маленства захапляецца _________ (прыгажосцю, хараством) роднай зямлі.

         23) Раней гаспадыні цеста замешвалі ў __________ (дзежцы, дзяжы).

         24)  Матуля малому пяшчотна спявае _______ (калыханку).

         25) Чытанне было, ёсць і будзе ____ (карысным) заняткам для дзяцей.

         26) Трэба шанаваць памяць сваіх _______ (продкаў), памяць пра папярэднія пакаленні.

         27) Для малявання найперш выкарыстоўваецца __________ (пэндзаль).

         28) Яблык трапіўся не толькі вялікі, але і ___________ (сакавіты).

         29)  Чалавека ўпрыгожвае шчырая ___________(усмешка).

         30) Свежых бабуліных булак ________ (водар) напаўняў сёння пакой.

Яндекс.Метрика